Единый день информирования
« Назад🔻Старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень сустрэўся з работнікамі сацыяльнай абароны
У рамках Дня інфармавання размова ішла пра моладзь, вектары рэалізацыі на Стаўбцоўшчыне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
— Моладзь — рухавік прагрэса, і старэйшыя пакаленні не павінны быць стрымліваючым фактарам, а, наадварот, дапамагаць ёй у прыняцці правільных рашэнняў, — падкрэсліў Дзяніс Колясень.
Сучаснае падрастаючае пакаленне істотна адрозніваецца. Яго пазнанні нашмат вышэйшыя дзякуючы розным крыніцам інфармацыі. Яно ў пошуку сваёй мадэлі паводзін. Аўтарытэтам для маладых павінны быць бацькі, што і з’яўляецца асновай славянскіх каштоўнасцей і традыцый выхавання.
❗️“Развівацца трэба разам, — удакладніў старшыня райвыканкама. – Для моладі Стаўбцоўшчыны шмат што робіцца. Гэта і будаўніцтва жылля, школы і дзіцячага сада, стварэнне спартыўнай інфраструктуры і месц адпачынку. У рамках падрыхтоўкі да абласнога свята “Дажынкі-2022” узводзіцца кінатэатр. Мы робім усё, каб моладзі Стаўбцоўшчыны было нясорамна за свой горад”.